Реклама

ads header

"Век залаты" - паэт Рычард Бялячыц прэзентаваў верш прысвечаны Універсітэту Залатога Веку

Падчас сустрэчы з Рычардам Бялячыцам, якая адбылася ў аўторак 10 красавіка ў Гарадзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Макаёнка, паэт прачытаў два вершы, адзін з якіх - прысвечаны Універсітэту Залатога Веку, другі - слухачцы УЗВ, Беаце Барась.

Паэт Рычард Бялячыц чытае верш прысвечаны УЗВ

Абодва вершы былі напісыныя паэтам пасля сустрэчы са студэнтамі УЗВ, якая прайшла ў студзені 2018 г. у рамках курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах”, вядучая якога - Алла Петрушкевіч.


Сустрэча з паэтам у гарадзенскім Універсітэце Залатога Веку, фота з архіву УЗВ
Паэт адзначыў, штоп адчас сустрэчы вельмі натніўся слухачамі УЗВ - іх адносінамі да жыцця, энергіяй, цяплом, што і натхніла яго да напісання верша.


Век залаты
Гараднічанка манашкай,
Твар затуліўшы, цякла.
Вочы ваколіцы нашай
З неба чакалі святла.
Век залаты.
І ніякай
Драмы ў прыгожым жыцці.
Людзі з усмешкаю мяккай
Меліся вось-вось прыйсці.
Ціха ў чаканні паселі
Добрых са свету навін.
Нібы ў высокім  касцеле
Светлыя ўсе
Як адзін.
Іх каля Замка чакалі
І па-за Нёмнам ужо,
Каля Нясвіжа
І каля
Ясных святых вітражоў.
Век залаты…
Ён калоссем
Пах,
І ты побач ішла.
Зведаць і мне давялося
Час той
Узмахам крыла.
Мілы, шляхетны і годны –
Цешся, дзівіся, смакуй –
Век залаты
Па Гародні
З сонцам ідзе пад руку.


Верш, які прысвечаны Беаце Барась паэт напісаў у падзяцы за пераклад ягонага верша “Студзень” на польскую мову, які зрабіла спадарыні Беата, слухачка УЗВ, ўраджанка Польчшы і выкладчыца польскай мовы УЗВ, ураджанка Польчшы. Пераклад слухачка прадставіла падчас студзенскай сустрэчы.


Мой грэх
                 Беаце Барась
Яшчэ не пахнулі вясной
Пад снегам стомленыя далі,
А Вы, напісанае мной,
Па-польску хораша чыталі.


Пагляд туманіла сляза
Адна на ўсіх,
Адначасова.
Як позна, позна я сказаў
Для маці ўслых жывое слова.


Далонь у крыжа на плячы,
Яе ён скінуць быццам хоча.
Гады, як школьнік, палічыў,
А хто палічыць дні і ночы?


Ужо вятры па-за сцяной
Зямлі наводзілі прычоску.
А Вы, напісанае мной,
Чыталі хораша па-польску.


Апошні раз бялюткі снег
Усё павыправіў нібыта.
Аднак нявызнаны мой грэх
Як быццам Богам не забыты.


Падчас спаткання ў бібліятэцы пераклад верша на полськую мову прачытала выкладчыца польскай мовы ва УЗВ, Вольга Галецка.

Рычард Бялячыц - паэт, з нядаўніх гадоў піша таксама прозу, краязнаўца. Нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Стаўбуры  Астравецкага раёна. З 1987 г. жыве ў Шчышынскім раёне.
Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школьныя гады, друкавацца з 1979 г. Аўтар зборнікаў: “Сакавіцкае крыло", "Прасветлінка", "Міг выратавання", "Вочы малітвы", "Святлом і ценем", паэмы "Бераг маўчання", тапанімічнага аповеду «На радзіме Котры».



Сустрэча з паэтам у Бібліятэцы імя Макаёнка


Аўтарка: Наташа Мадзільяні



Комментариев нет