Реклама

ads header

У Гродне перапісывалі раман Генрыха Далідовича. Так падчас дыктоўкі ўспаміналі пра БНР


На папярэдні свята 25 сакавіка ў Гродне перапісывалі фрагмент рамана “Свой дом” Генрыха Далідовіча. Так падчас традыцыйнай, 11-ай гарадзенскай дыктоўкі успаміналі пра БНР. 

Янка Трацяк, рэдактар часопіса "Новы замак" зачытвае тэкст дыктоўкі
Тэкст дыктоўкі чытаў Янка Трацяк, рэдактар часопіса “Новы замак”. Прадыктаваны фрагмент рамана “Свой дом” прысвечаны абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі і апісвае пасяджэнне Рады БНР падчас якога прачытанай была  трэцяя устаўная грамата. Такім спосабам гарадзенцы адзначылі Дзень Волі, і яшчэ раз успомніць падзеі 1918 года.


11-ая гарадзенскай дыктоўка

 “Мне было складана, не ведаў шмат якіх словаў” – распавядае 12-гадовы Рома, адзін з  самых малодшых удзельнікаў дыктоўкі. На дыктоўцы ён трэці раз. Складанасці ў дыктоўцы, у сваю чаргу, не заўважыла Дарыя, якая на дыктоўку прыйшла з мамай і бацькам,. Бацька, Яўген, пазначыў што гэта ўжо традыцыя і не ўдзельнічаў толькі ў некалькіх дыктоўках. Хаця сёння, па яго словам, cам пачатак дыктоўкі быў трохі складаны, не здае картку на праверку а самастойна правярае тэкст у інтэрнэце.

Гарадзенцы пішуць 11-ую дыктоўку

Пасля дыктоўкі з сольным канцэртам выступіў лідар гурту "Дзецюкі", Алесь Дзянісаў.






Алесь Дзянісаў

Аўтарка: Наташа Мадзільяні




Комментариев нет